Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт Белага дому «зачысьцілі» ад спадчыны Абамы: зьніклі згадкі пра ЛГБТ і зьмены клімату


Сайт Белага дому праходзіць праз пэрыяд зьменаў у сувязі зь пераходам улады да адміністрацыі Дональда Трампа.

Сайт сёньня ўжо пазбаўлены інфармацыі аб дзейнасьці адміністрацыі Барака Абамы: дэталёвых брыфінгаў з нагоды працы папярэдняга прэзыдэнта ЗША, заяваў ранейша адміністрацыі ды інш.

Затое апублікаваны пералік прыярытэтных плянаў адміністрацыі дзейнага прэзыдэнта ЗША. Частка зь іх пачынаецца словамі «Амэрыка перадусім»: «Плян Амэрыка перадусім у сфэры энэргетыкі», «Плян Амэрыка перадусім у сфэры замежнай палітыкі», «Вяртаньне працоўных месцаў і росту», «Вяртаньне велічы ўзброеным сілам ЗША», «Падтрымка нашых праваахоўнікаў», «Гандлёвыя пагадненьні на карысьць усіх амэрыканцаў».

Некаторыя карыстальнікі інтэрнэту таксама зьвярнулі ўвагу, што пошук на сайце абрэвіятуры «ЛГБТ», словаў «лесьбіянкі», «трансгендэры» і некаторых іншых не дае ніякіх вынікаў. Гэтак жа не даюць выніку і пошукі з запытам «зьмены клімату».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG