Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пагражае мерамі за блякаваньне тэлеканалу RT у Фэйсбуку


Кіраўнік «Роскомнадзора» Аляксандр Жараў
Кіраўнік «Роскомнадзора» Аляксандр Жараў

Улады Расеі заявілі, што прымуць меры супраць базаваных у ЗША амэрыканскіх мэдыяў і сацыяльных сетак, калі расейскаму дзяржаўнаму тэлеканалу RT абмяжуюць доступ у сацсеткі. Пра якія менавіта меры ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

З заявай наконт магчымых мераў 19 студзеня выступіў кіраўнік «Роскомнадзора» Аляксандр Жараў пасьля таго, як тэлеканал RT паскардзіўся на блякаваньне яго старонкі ў Фэйсбуку на той час, калі адбудзецца інаўгурацыя абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

RT часткова ўсклаў віну за гэта на амэрыканскі расейскамоўны тэлеканал «Настоящее время». Прадстаўнікі «Настоящего времени» адкінулі ўсе абвінавачаньні. Пазьней 19 студзеня прэсавы сакратар Фэйсбуку заявіў, што часовае блякаваньне RT не было зьвязанае з вонкавымі фактарамі ці падзеямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG