Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дармаеды» плянуюць правесьці марш у Менску 15 сакавіка


Анатоль Лябедзька, архіўнае фота
Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў Менску 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, плянуецца правесьці вулічную акцыю — «Марш «дармаедаў».

Удзельнікі акцыі запатрабуюць адмены прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Лябедзька сказаў, што 19 студзеня ў офісе АГП павінен сабрацца аргкамітэт акцыі, які вызначыць фармат, маршрут і заяўнікаў.

«Ідэя вулічнай акцыі належыць тым, хто атрымаў гэтыя „лісты шчасьця“. Мы толькі агучваем тое, што насьпела. Гэтую ідэю падтрымліваюць партыя „зялёных“, аргкамітэт па стварэньні партыі „Надзея“, калегі па правацэнтрысцкай кааліцыі, аргкамітэт партыі працоўных Бухвостава. То бок ужо ёсьць 6–7 структур, якія кажуць, што такая акцыя мае права на існаваньне менавіта ў Дзень Канстытуцыі. Таксама будзем намагацца правесьці пікеты ў розных рэгіёнах».

Паводле Лябедзькі, такая «форма ўзьдзеяньня» павінна быць поруч з распачатым зборам подпісаў.

«Па выніках сёньняшняга збору подпісаў у Менску супраць дэкрэту аб „дармаедах“ я бачу, што гэта топавая тэма. Людзі ўжо маюць пазыцыю па гэтым пытаньні. Пераважная бальшыня нэгатыўна ставіцца да гэтага дэкрэту. Мы сабралі 148 подпісаў за гадзіну ў Менску. У рэгіёнах збор подпісаў пачаўся раней. Людзі ўвесь час падыходзілі. За хвіліну — два з паловай подпісы», — сказаў Анатоль Лябедзька.

Дэпутат ад АГП у Палаце прадстаўнікоў Ганна Канапацкая раней накіравала зварот да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем адмяніць дэкрэт аб «дармаедах».

17 студзеня чатыры структуры — АГП, рух «За свабоду», прафсаюз РЭП і кампанія «Гавары праўду» — абвясьцілі кампаніі за адмену дэкрэту № 3.

«Гавары праўду» плянуе на пачатку лютага правесьці ў Менску сход «дармаедаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG