Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд апраўдаў расейца, якога патрабавалі асудзіць за лекцыю пра ёгу


Дзьмітрый Угай
Дзьмітрый Угай

Смольнінскі раённы суд Санкт-Пецярбургу спыніў адміністрацыйную справу супраць выкладчыка ёгі Дзьмітрыя Ўгая, якога абвінавачвалі ў незаконнай місіянэрскай дзейнасьці, паведамляе «Медиазона».

Справу спынілі за адсутнасьцю складу правапарушэньня. Угая абвінавачвалі місіянэрскай дзейнасьці з парушэньнем патрабаваньняў закону аб свабодзе веравызнаньня.

Заяву на выкладчыка ёгі напісаў жыхар Санкт-Пецярбургу Наіль Насібулін, які на лекцыі не прысутнічаў. Насібулін распавядаў расейскаму тэлеканалу «Мир 24», што яго жонка і сястра сышлі ў сэкту «наасфэрнай адукацыі», пры гэтым жонка забрала дзіця і падала на развод.

У кастрычніку мінулага году Угай чытаў уводную лекцыю аб разнавіднасьцях ёгі і аб сьветапоглядзе, які ляжыць у яе аснове, на фэстывалі «Ведалайф». У залю зайшлі супрацоўнікі паліцыі і забралі выкладчыка.

Дзьмітрый Угай віны не прызнаваў. Ён падкрэсьліваў, што ў сваёй лекцыі ён распавядаў толькі пра віды ёгі і пра філязофію, зьвязаную з ёгай, і што ўсе выкладзеныя ім зьвесткі ўтрымліваюцца ў афіцыйных крыніцах — у прыватнасьці, у акадэмічных падручніках, па якіх студэнтам многіх расейскіх ВНУ выкладаюць індыйскую філязофію.

Суд над Дзьмітрыем Угаем стаў магчымы дзякуючы папраўкам ў закон аб свабодзе сумленьня і рэлігійных аб’яднаньнях, унесеным у расейскую Дзяржаўную думу дэпутатам Ірынай Яравой і сэнатарам Віктарам Озеравым. Сярод іншага, гэтыя папраўкі накладаюць абмежаваньні на дзейнасьць рэлігійных арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG