Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З прычыны пераахаладжэньня на Магілёўшчыне памерлі ўжо 11 чалавек


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Прычына сьмерцяў яшчэ 11 чалавек, якія былі знойдзеныя на вуліцах пры мінусавай тэмпэратуры, высьвятляецца.

«22 чалавекі былі знойдзеныя на вуліцы пры адмоўнай тэмпэратуры. Сьмерць 11 зь іх пацьверджана. Яны памерлі ў выніку пераахаладжэньня», — паведамілі ў абласным цэнтры экстранай дапамогі.

Паводле спэцыялістаў цэнтру, сытуацыя ў рэгіёне са сьмерцямі ад марозу характэрная для зімовага пэрыяду.

18 студзеня ў вёсцы Старынкі Бабруйскага раёну на вуліцы знайшлі нежывога 45-гадовага мужчыну. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, сьмерць вяскоўца была не гвалтоўнай. Адзначаецца, што мужчына нідзе не працаваў.

За час моцных студзеньскіх маразоў знайшлі памерлымі трох чалавек. Спэцыялісты дыягнаставалі, што сьмерць іх напаткала праз пераахаладжэньне. Цела аднаго з памерлых супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў ягонай хаце. Пэнсіянэр 1938 году нараджэньня некалькі дзён не выходзіў з дому, і суседзі выклікалі міліцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG