Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым старшынём Эўрапарлямэнту абраны італьянскі палітык Антоніё Таяні


Антоніё Таяні
Антоніё Таяні

Дэпутаты Эўрапарлямэнту 17 студзеня вабралі італьянца Антоніё Таяні старшыню Эўрапейскага парлямэнту. Ён заменіць на пасадзе Марціна Шульца, які пакідае Брусэль і вяртаецца ў нямецкую палітыку.

63-гадовы італьянскі палітык двойчы займаў пасаду эўракамісара. У Італіі ён разам з Сыльвіё Бэрлюсконі быў заснавальнікам партыі «Наперад, Італія!».

Таяні лічыць ЗША галоўным партнэрам ЭЗ і перакананы, што з прыходам Дональда Трампа сытуацыя ня зьменіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG