Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндыя лічыць Brexit эканамічнай катастрофай і хоча мець магчымасьць незалежнасьці


Шатляндыя павінна мець магчымасьць незалежнасьці ад Вялікай Брытаніі, калі ня будуць прынятыя пажаданьні Эдынбургу па новым пляне гандлю Вялікабрытаніі — пасьля таго, як яна пакіне Эўрапейскі зьвяз. Пра гэта заявіла першы міністар Шатляндыі Нікола Стэрджэн.

Стэрджэн, якая ўзначальвае ўрад, што выступае за незалежнасьць ад Вялікай Брытанііі, заявіла, што плян Brexit, выкладзены сёньня прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі Тэрэзай Мэй, зьяўляецца «эканамічна катастрафічным» для Вялікай Брытаніі і што Шатляндыя не галасавала за яго.

Шатляндцы прагаласавалі за знаходжаньне краіны ў ЭЗ у чэрвені мінулага году, у адрозьненьне ад агульнага галасаваньня Вялікай Брытаніі, у часе якога было прынятае рашэньне выйсьці Эўразьвязу. Стэрджэн прадставіла ўраду ў Лёндане шэраг прапаноў па пазыцыі Шатляндыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG