Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эмігрант, чый бацька катаваў Мэерхольда і Бабеля, напісаў кнігу


Кадр з фільма «Чэкіст»
Кадр з фільма «Чэкіст»

Валеры Радос, сын сьледчага НКУС Барыса Радоса, бліжэйшага супрацоўніка Лаўрэнція Бэрыі, які асабіста катаваў Ісаака Бабеля, Усевалада Мэерхольда, членаў Палітбюро Касіёра і Чубара, — пра сваю кнігу «Я — сын кáта» і цяжкае асэнсаваньне сямейнай гісторыі.

У архівах ФСБ захаваўся ліст Мэерхольда, дзе рэжысэр апісвае, якія «мэтады сьледзтва» да яго ўжываліся:

«Мяне клалі на падлогу тварам уніз, гумовым жгутом білі па пятках, па сьпіне; калі сядзеў на крэсьле, той жа гумай білі па нагах. У наступныя дні, калі гэтыя месцы ног былі залітыя ўнутраным кровазьліцьцем, дык па гэтых чырвона-сініх кровападцёках ізноў білі гэтым жгутом... Сьледчы ўвесь час паўтараў, пагражаючы: «Ня будзеш пісаць, будзем біць зноў, пакінем некранутымі галаву і правую руку, астатняе ператворым у кавалак бясформеннага скрываўленага цела».

У 1953 Барыс Радос сам быў арыштаваны, а праз тры гады расстраляны за «здраду радзіме ў складзе групы асобаў».

Праз паўстагодзьдзя ягоны сын Валеры, былы выкладчык лёгікі Томскага ўнівэрсытэту, які цяпер жыве ў эміграцыі ў ЗША, напісаў аўтабіяграфічную кнігу з шакавальнай назвай: «Я — сын кáта». Аўтар цалкам адкрыта распавядае чытачам пра сваю траўму і пра тое, як усё жыцьцё перасьледаваў яго «цень бацькі».

«Бацька. Ці лёгка мне гэта пісаць? Паспрабуйце ўявіць, што замест імя майго бацькі ў гэтым тэксьце стаіць імя вашага... Не, не, я разумею, што нават сама пастаноўка такога пытаньня кажа пра маю маральную пачварнасьць, што нават у парадку разумовага экспэрымэнту казаць так недарэчна, забаронена, злачынна, што вашы бацькі... Ні ў якім сэнсе не чапаю, нават у думках, вашых усяляк паважаных бацькоў. Але дапусьцім, вам прапанавалі ролю, згуляць ролю, і для таго, каб ужыцца ў яе, вы проста абавязаныя прадставіць сабе... Ну, напружцеся! Уявілі? Цяпер паглядзіце на сябе ў люстэрка. Вось я так і жыву ўсё жыцьцё, з агідай углядаючыся ў люстэрка ўласнай душы. Шукаючы паралелі, падабенства... Ад гэтага экспэрымэнту душа ў мяне нібыта як выгарала (нават верш ёсьць у мяне такі: „Няма ў мяне душы“)».

(З кнігі Валерыя Радоса «Я — сын ката»)

— У сваёй кнізе вы некалькі разоў зьвяртаецеся да чытача з прапановай уявіць сябе на вашым месцы і прызнаецеся, як цяжка далася вам гэтая кніга. Калі, у які момант вы вырашылі яе напісаць?

— Я ж не пісьменьнік. І ніколі не хацеў ім быць. Але на лёс бацькі я хварэў усё жыцьцё. Цяжка. Ужываўся, прымерваў да сябе, апраўдваў яго, судзіў, прыгаворваў. Прыводзіў у выкананьне... Напісаў кнігу і... ачуняў. Стараўся, але мне ня вельмі важна, ці добрая выйшла кніга. Я вызваліўся. Больш не пішу.

Цалкам інтэрвію можна прачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG