Лінкі ўнівэрсальнага доступу

62-гадовая беларуска спрабавала перавезьці ў Польшчу сярэднявечную зброю


У калідоры цягніка ў дарозе з Кузьніцы ў Беласток, за шклянымі дзьвярыма ў тамбуры — два чалавекі з аховы польскай чыгункі. Ілюстрацыйнае фота
У калідоры цягніка ў дарозе з Кузьніцы ў Беласток, за шклянымі дзьвярыма ў тамбуры — два чалавекі з аховы польскай чыгункі. Ілюстрацыйнае фота

Падляскія мытнікі выявілі спробу кантрабанды старажытнай зброі.

Як паведамляе Мытная палата ў Беластоку, мытнікі на памежным пераходзе ў Баброўніках знайшлі пяць сярэднявечных чаканаў у багажы 62-гадовай беларускі.

Паводле папярэдняй ацэнкі спэцыялістаў у галіне археалёгіі, знойдзеныя адзінкі зброі паходзяць з XI-XII стагодзьдзяў з усходняй Эўропы. Верагодна, яны ўзятыя з магілаў сярэднявечных ваяроў.

Падчас мытнага кантролю беларуска тлумачыла, што яна перавозіць сякеры, знойдзеныя яе сваяком. У Польшчы яна хацела, паводле яе словаў, перарабіць гэтыя сякеры на кухонныя нажы. Жанчыне пагражае штраф.

Радыё Беласток паведамляе, што гэта другі выпадак выяўленьня мытнікамі ў Баброўніках нелегальнага перавозу старажытных прадметаў праз беларуска-польскую мяжу за апошні месяц. У сярэдзіне сьнежня 2016 мытнікі сарвалі спробу кантрабанды трох сярэднявечных мячоў і шлема.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG