Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пакідае Белы дом з рэйтынгам 58%


Рэйтынг папулярнасьці прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, які пакідае Белы дом, складае 58%.

Самых высокіх паказьнікаў (78%) рэйтынг Абамы дасягаў пасьля абраньня ў 2009 годзе, а самых нізкіх — 42% — у 2014. Гэтыя дадзеныя прыводзяцца ў дасьледаваньні Інстытуту грамадзкай думкі Gallup.

Аўтары апытаньня адзначаюць, што цяперашні прэзыдэнт ЗША абышоў свайго папярэдніка Джорджа Буша-малодшага, якога ў апошнія дні знаходжаньня на пасадзе кіраўніка дзяржавы падтрымлівалі 40% грамадзян ЗША.

Тым часам Дональд Трамп заступае на пасаду прэзыдэнта ЗША з самым вялікім антырэйтынгам за час вымярэньня гэтага паказьніка службай Gallup ад 1992 году. 55 адсоткаў амэрыканцаў незадаволеныя будучым амэрыканскім лідэрам. Станоўча пра Трампа адклікаюцца толькі 40 адсоткаў рэспандэнтаў.

У ЗША актывісты руху за грамадзянскія правы праводзяць тыдзень пратэстаў супраць інаўгурацыі абранага прэзыдэнта ЗША. Мітынгі будуць працягвацца да ўступленьня Дональда Трампа на пасаду 20 студзеня. Іх удзельнікі выказваюць нязгоду з заяўленай палітыкай Трампа і яго выказваньнямі пра жанчын, іншаземцаў і сацыяльныя меншасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG