Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштаваная жонка мужчыны, які летась застрэліў 49 чалавек


Месца здарэньня, 12.06.2016
Месца здарэньня, 12.06.2016

У ЗША арыштаваная Нур Салман, жонка Амара Матына, які застрэліў 49 чалавек у начным клюбе ў Арланда летась у чэрвені . Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.

Арыштаваную падазраюць у дапамозе злачынцу, а таксама ў перашкодзе правасудзьдзю. Праваахоўныя органы мяркуюць, што падчас допыту пасьля нападу жанчына дала паліцыі хлусьлівыя паказаньні. Суд над ёй адбудзецца ў аўторак, 17 студзеня.

12 чэрвеня 2016 года ў горадзе Арланда, штат Флорыда, амэрыканец аўганскага паходжаньня Амар Матын адкрыў страляніну і захапіў закладнікаў у гей-клюбе. Загінулі 49 чалавек, яшчэ каля 50 былі параненыя. Нападнік заявіў аб сваёй прыхільнасьці да экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG