Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн спадзяецца, што Трамп будзе дзейсна спрыяць Кіеву


Джозэф Байдэн і Пятро Парашэнка
Джозэф Байдэн і Пятро Парашэнка

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн, які наведаў Кіеў, заявіў, што Ўкраіна можа выканаць палітычную частку менскіх дамоўленасьцяў толькі пасьля спыненьня расейскай агрэсіі.

Паводле амэрыканскага палітыка, Масква і падкантрольныя ёй сілы на ўсходзе Ўкраіны павінны выканаць свае абавязаньні па менскіх пагадненьнях. Гэта, адзначыў Байдэн, дазволіць Данбасу зноў стаць мірным і бясьпечным рэгіёнам.

Выступаючы пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, Байдэн выказаў спадзяваньне, што абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп будзе дзейсна спрыяць Кіеву.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў у Кіеў для перамоваў з кіраўніцтвам Украіны і выказаньня яму падтрымкі Вашынгтона. Фармальнай падставай для візыту стала 25-годзьдзе ўсталяваньня дыпляматычных адносін паміж ЗША і постсавецкай незалежнай Украінай.

Злучаныя Штаты падтрымалі ўкраінскія рэформы пасьля пратэстных выступленьняў у Кіеве 2013-2014 гадоў. З тых часоў Вашынгтон інвэставаў ва Ўкраіну больш за 3 мільярды даляраў і ўвёў санкцыі супраць Масквы ў сувязі з расейскай анэксіяй Крыму і роляй Расеі ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG