Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна падала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН у Гаазе


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Украіны Марʼяна Беца.

Пазоў праходзіць у рамках Канвэнцыі па супрацьдзеяньні фінансаваньню тэрарызму. У Кіеве сьцьвярджаюць, што Расея парушыла адпаведную канвэнцыю праз анэксію Крыму і падтрымку сэпаратыстаў у Данбасе. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зьвязаў дзеяньні сэпаратыстаў з тэрарызмам.

У лістападзе 2016 году Генэральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой Расея прызнаецца дзяржавай-акупантам, а Крым і Севастопаль — часова акупаванымі тэрыторыямі. У дакумэнце, акрамя іншага, асуджаецца парушэньне правоў чалавека ў Крыме, у тым ліку крымскіх татараў і ўкраінцаў. У Крамлі назвалі дзеяньні ААН «неабʼектыўнымі і прадузятымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG