Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване каля амбасады Беларусі адбылася акцыя пратэсту


Акцыя пратэсту ў сувязі з арыштам беларускімі ўладамі на патрабаваньне Баку расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына прайшла ля амбасады Беларусі ў Ерэване. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Раней Палата адвакатаў Армэніі сфармавала працоўную групу, якая прыйшла да высновы, што выдача Лапшына Баку на патрабаваньне генпракурора Азэрбайджану недапушчальная, паколькі гэткія дзеяньні супярэчаць патрабаваньням міжнародных і нацыянальных прававых актаў, якія рэгулююць дадзеную сфэру.

Блогер з грамадзянствам Ізраілю і Расеі Аляксандар Лапшын быў затрыманы ў Менску 14 сьнежня як асоба, абвешчаная ў міжнародны вышук. Менскі суд арыштаваў яго на 2 месяцы.

Азэрбайджан дамагаецца выдачы Лапшына з той прычыны, што ён неаднаразова без узгадненьня з уладамі гэтай краіны бываў у Нагорным Карабаху — а з пункту гледжаньня Баку гэта тэрыторыя, акупаваная Армэніяй.

Паводле Генпракуратуры Азэрбайджану, у Баку Аляксандра Лапшына чакаюць абвінавачаньні ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў закліках да гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу і ў парушэньні дзяржаўнай мяжы. У Генпракуратуры Азэрбайджану кажуць, што выслалі ў Менск дакумэнты на экстрадыцыю Аляксандра Лапшына, але ў пракуратуры Беларусі яшчэ 9 студзеня адказвалі, што «такіх дакумэнтаў не атрымлівалі».

Вядома, што Аляксандар Лапшын спрабаваў зьвярнуцца па дапамогу ў консульскія службы амбасадаў Расеі і Ізраілю ў Беларусі. Сяброўка Лапшына Кацярына сьцьвярджае, што, паводле яе зьвестак, гэтыя звароты да адрасатаў не дайшлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG