Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

1.12 пытаньняў пра беларускі бязьвізавы рэжым для замежнікаў. Ці можна вяртацца праз Расею? Што рабіць, калі замежнік губляе дакумэнты? Ці можна прыляцець у аэрапорт Менску, а выехаць цягніком ці аўтамабільным транспартам?

2. . Менчукі дапамаглі бадзяжным сабакам і катам перажыць халады ў прытулку. ​На заклік у інтэрнэце менчукі прывозілі для жывёлаў цёплыя рэчы і ежу «Фаўна гораду» — адзіная ў Менску дзяржаўная арганізацыя, якая даглядае бадзяжных жывёл.

Бадзяжныя жывёлы мерзнуць у прытулку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:23 0:00

3. Здаваць 4 тэсты замест 3, сэртыфікат дзейны два гады: Лукашэнка зьмяніў правілы прыёму ў ВНУ

4. Чаму Тымаці Гартан Эш памёр бы ад шоку ў сёньняшняй Эўропе. ​Вядомы брытанскі журналіст і пісьменьнік заяўляе, што калі б яго «замарозілі» ў студзені 2005 году, калі ідэя аб’яднанай Эўропы дасягнула сваёй вяршыні пашырэньнем Эўразьвязу на былыя камуністычныя краіны, і «размарозілі» ў студзені 2017, ён бы адразу памёр ад шоку, выкліканага паўсюдна відавочнымі прыкметамі распаду эўрапейскай еднасьці.

5. «Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра Беларусь. Дранікі сталі нацыянальным сымбалем Беларусі абсалютна выпадкова. Свабода разгледзела стэрэатыпы пра Беларусь і высьветліла, чаму нас нельга называць мірнымі і талерантнымі людзьмі, якія жывуць у малой краіне.

5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра Беларусь
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00

​6. «Гэта ўжо іншы сьвет» — Сьвятлана Алексіевіч выйшла з Расейскага ПЭН-цэнтру. Рашэньне выйсьці з нацыянальнага цэнтру міжнароднай пісьменьніцкай арганізацыі нобэлеўская ляўрэатка пацьвердзіла Радыё Свабода.



7. Калі вам прыслалі «ліст шчасьця». 11 пытаньняў і адказаў пра «падатак на дармаедаў». Свабода адказала на 11 найбольш важных пытаньняў, якія тычацца скандальнага дэкрэту.


8. Галоўнае з разьвітальнай прамовы Абамы. Барак Абама выступіў з разьвітальнай прэзыдэнцкай прамовай у Чыкага — горадзе, дзе ён пачынаў сваю яркую палітычную карʼеру.

Разьвітаньне прэзыдэнта Абамы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:40 0:00
Наўпроставы лінк

9. Не для нас ананас. Свабода адсочвае штомесячны рост цэнаў у 2017 годзе на харчы і відовішчы

Belarus — Prices in january-2017, all prices, infographics
Belarus — Prices in january-2017, all prices, infographics

10. Скандальныя будоўлі Менску: будуюць арабы, расейцы, сэрбы. Беларусы назіраюць. Элітны гатэль на месцы першай менскай электрастанцыі, якую зруйнавалі пад камэрцыйны праект, узяўся дабудоўваць расейскі «Сбербанк». Што адбываецца на пляцоўках іншых гучных будоўляў сталіцы?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG