Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва адгародзіцца ад Расеі плотам


Міністар унутраных спраў Літвы Эймуціс Місюнас заявіў выданьню Lietuvos žinios, што ў гэтым годзе зь дзяржаўнага бюджэту выдаткуюць каля 3,6 млн. эўра на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю.

Пра гэта паведамляе DELFI.

Па словах міністра, гэта будзе ўмацаваная сьцяна, каб не пранікалі кантрабандысты ды нелегалы. Работы павінны завяршыць сёлета. Плот пабудуюць на ўчастку 135 км — ад Віштыціса да Нёмана.

Міністар Місюнас сказаў, што шукаць новыя рашэньні для абароны мяжы з Калінінградзкай вобласьцю прымушае кепская геапалітычная сытуацыя.


Ён нагадаў пра нядаўні выпадак, калі расейскія спэцслужбы патрапілі на тэрыторыю Эстоніі і выкралі эстонскага паліцэйскага, а потым абвінавацілі яго ў незаконным перасячэньні мяжы. Таму, па словах міністра, важна спыніць падобныя інцыдэнты.

«Плот — гэта знак, што суседнюю дзяржаву мы расцэньваем як агрэсара», — падкрэсьліў Місюнас.

Прадстаўнік парлямэнцкага Камітэту па нацыянальнай бясьпецы і абароне Раса Юкнявічэне сказала, што плот мае сымбалічнае значэньне.

«Такі плот ня спыніць танкі і іншую ваенную тэхніку, але ён пакажа, што мы, у надзеі на паляпшэньне адносін з Расеяй, ацэньваем сытуацыю рэальна. Мы робім усё, каб зьнізіць пагрозы, якія прадстаўляе Расея».


Падобныя платы на мяжы з Расеяй плянуюць таксама ўсталяваць Латвія і Эстонія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG