Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі мастак, які адседзеў за крыж на Дзяржынскім: Быў «я ваш новы камэрцыйны дырэктар», цяпер «я ваш новы чэкіст»


Расейскі мастак-акцыяніст Аляксей Кнедлякоўскі правёў у Краснадары акцыю «Новы чэкіст». У Дзень работнікаў службаў дзяржаўнай бясьпекі ён прымацаваў клейкай стужкай крыж на пастамэнт помніка заснавальніку савецкага ЧК Фэліксу Дзяржынскаму. Помнік зусім не пацярпеў, але акцыя раззлавала кіраўніцтва спэцслужбаў.

Кнедлякоўскага і яго таварыша Віктара Чырыкава затрымалі, абвінавацілі ў хуліганстве і асудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. І Чырыкаў, і Кнедлякоўскі заяўлялі пра дрэнныя ўмовы ўтрыманьня ў спэцпрыёмніку № 1 Краснадара, абодва трымалі галадоўку.

Адна з ранейшых акцый Кнедлякоўскага:

Аляксей Кнедляковский распавёў Радыё Свабода пра акцыю і яе наступствы.

— Я паспрабаваў падвесьці рысу, падсумаваць, што ў канчатковым выніку атрымалася. Атрымалася новая рэлігія. Быў «я ваш новы камэрцыйны дырэктар», цяпер «я ваш новы чэкіст»...

Камунізм зьяўляўся рэлігіяй са сваімі алтарамі, са сваімі сьвятарамі, са сваімі сьвятымі. Дзяржынскі спачатку быў першасьвятаром, заснавальнікам гэтай рэлігіі, потым стаў адным зь сьвятых. Я спрабаваў папярэднія працы розных мастакоў злучаць і з гэтым кантэкстам працаваць. Не ведаю, як што ў мяне атрымалася, няхай ацэняць мастацтвазнаўцы...

22 сьнежня мяне затрымалі два опэрупаўнаважаных крымінальнага вышуку, павезьлі ў гараддзел, мяне апытваў намесьнік начальніка Сахно. Я сказаў: на вашыя пытаньні адказваць не лічу магчымым, у нас з вамі дыялёгу, мабыць, не атрымаецца. Ён спрабаваў заходзіць з розных бакоў: навошта, хто чаго зрабіў, а як што. Адказу не атрымаў. Хвілін дзесяць ён патыкаў, у выніку плюнуў на гэтую справу, адвялі мяне ў нейкі кабінэт, напісалі пратакол аб дробным хуліганстве. Адвезьлі ў гэты ж дзень у суд. Я заявіў хадайніцтва аб азнаямленьні з матэрыяламі справы, аб пераносе справы, каб адвакат мог прыехаць. Гэта было 6 гадзін, а суд перанесьлі на 10 раніцы. Адваката знайсьці за такі час было немагчыма. Самае цікавае, што судзьдзя быў без мантыі, сядзеў проста ў пінжаку — гэта найгрубейшае парушэньне. Тут працэсуальныя нормы парушаныя спрэс, ніхто нават не спрабаваў выконваць. Судзьдзя хутка спытаў, прызнаю я сябе вінаватым ці не прызнаю. Вядома ж, не прызнаю. Ён ускочыў, як сайгак уцёк у дарадчы пакой і праз некалькі хвілін выбег ўжо з гатовым рашэньнем. І ўсё ўжо было гатова загадзя.

Цалкам чытаць гутарку з Аляксеем Кнедлякоўскім можна тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG