Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі затрыманыя двое чалавек па справе аб тэрактах у Парыжы 2015 году


Паліцэйскі, ілюстрацыйнае фота

Паліцэйскі, ілюстрацыйнае фота

Бэльгійская паліцыя затрымала ў Брусэлі двух чалавек па справе аб сэрыі тэрактаў у лістападзе 2015 году ў Парыжы. Цяпер іх дапытваюць, бліжэйшым часам суд прыме рашэньне аб магчымым арышце затрыманых, паведамляе агенцтва Reuters.

13 лістапада 2015 году ў выніку сэрыі скаардынаваных нападаў і выбухаў у Парыжы загінулі ня менш як 130 чалавек, яшчэ каля 350 былі параненыя. Адказнасьць за тэракты ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава». Улады Францыі ўвялі надзвычайнае становішча, якое доўжыцца дагэтуль.

Паводле сьледзтва, выканаўцы і арганізатары тэрактаў жылі ў Бэльгіі і атрымлівалі там сацыяльную дапамогу. Агульная сума выплат ад дзяржавы склала больш як 50 тысяч эўра.

XS
SM
MD
LG