Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанец перарэзаў сабе горла ў судовай залі


Мужчына перарэзаў сабе горла ў судзе ангельскага гораду Хавэрфордўэст, дзе разглядалася справа аб яго сэксуальных дамаганьнях. Яны заключаліся ў тым, што мужчына схапіў і пацалаваў у краме прадавачку, і гэта зафіксавалі відэакамэры.

Пра гэта паведамляе ВВС. Суд прызнаў 33-гадовага Лукаша Рабэрта Паўлоўскі вінаватым у сэксуальных дамаганьнях.

Рэпарцёр газэты Western Telegraph, якая знаходзілася ў судзе, перадае, што Паўлоўскі папрасіў дазволу выйсьці ў прыбіральню. Калі вярнуўся, прайшоў да лавы падсудных і «пачаў апантана наносіць удары сабе па горле». Судовыя прыставы неадкладна выклікалі хуткую, а да прыезду лекараў надалі мужчыну першую дапамогу.

Паўлоўскі дастаўлены ў шпіталь на верталёце. Лекары расцэньваюць ягоную рану як сурʼёзную.

Пакуль незразумела, адкуль у падсуднага ўзялося халодная зброя, бо на ўваходзе ўсталяваныя мэталяшукальнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG