Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан: Расея «ўяўляе пагрозу» і ігнаруе амэрыканскія інтарэсы


Тылерсан у Сэнаце ЗША: «Расея ўяўляе сабой пагрозу»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00

Тылерсан у Сэнаце ЗША: «Расея ўяўляе сабой пагрозу»

Рэкс Тылерсан, кандыдат Дональда Трампа на пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША, сказаў сёньня падчас слуханьняў у Сэнаце, што Расея «уяўляе пагрозу».

Паводле ягоных словаў, Расея незаконна анэксавала Крым і падтрымала сырыйскі рэжым. Тылерсан таксама адзначыў:

«Расея шукае павагі і значнасьці на сусьветнай арэне, але ў сваіх нядаўніх дзеяньнях яна праігнаравала інтарэсы Амэрыкі».

Расея шукае павагі і значнасьці на сусьветнай арэне, але ў сваіх нядаўніх дзеяньнях яна праігнаравала інтарэсы Амэрыкі.

Тым ня менш, Тылерсан заклікаў да дыялёгу з Масквой, у тым ліку ў барацьбе з тэрарызмам. Пры гэтым ён адзначыў, што Расея павінна ведаць, што за свае дзеяньні трэба адказваць.

Тылерсан падчас слуханьняў выказаўся ў падтрымку гэтак званага «закону Магніцкага» і наданьня Ўкраіне ўзбраеньня. Ён раскрытыкаваў папярэднюю адміністрацыю прэзыдэнта ЗША за тое, што яна, паводле ягоных словаў, адмовілася ад «амэрыканскага лідэрства» у сьвеце.

13 сьнежня былы кіраўнік кампаніі «Exxon Mobil» Рэкс Тылерсан быў прадстаўлены Трампам на пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША. Яго кандыдатуру павінен зацьвердзіць Сэнат. Да ўвядзеньня амэрыканскіх санкцый супраць Расеі кампанія «Exxon Mobil» мела шэраг сумесных праектаў з расейскай кампаніяй «Роснефть», і гэтыя санкцыі прынесьлі ёй значныя страты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG