Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр расейскі эколяг Аляксей Яблакаў, праціўнік будаўніцтва Астравецкай АЭС


Аляксей Яблакаў
Аляксей Яблакаў

На 84-м годзе жыцьця памёр эколяг Аляксей Яблакаў, член-карэспандэнт Расейскай акадэміі навук. У 1989-91 ён быў народным дэпутатам СССР і адным зь кіраўнікоў Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы, куды ўваходзілі Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандар Дабравольскі, Віктар Карняенка і іншыя.

У 2010 годзе Яблакаў удзельнічаў у працы Грамадзкай экалягічнай экспэртызы праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Галоўная выснова грамадзкай экалягічнай экспэртызы, арганізаванай грамадзкім аб’яднаньнем «Экадом», фармулявалася наступным чынам:

«Камісія прыйшла да высновы аб непрымальнасьці праекту з эканамічных, тэхнічных, экалягічных, юрыдычных ды іншых прычын. Абгрунтаваньне інвэстыцыяў праведзена неаб’ектыўна, матэрыялы Справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС ня ўтрымліваюць сапраўды незалежнай ацэнкі ўзьдзеяньня, а фактычна зьяўляюцца некрытычным узнаўленьнем рэклямных матэрыялаў расейскай атамнай прамысловасьці».

Прафэсар Аляксей Яблакаў: «Цяпер павінны падняцца чарнобыльцы»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG