Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Небясьпека штучных заменьнікаў цукру


Тыя, каму даводзілася сядзець на дыетах, ведаюць, як моцна, часам, хочацца зьесьці нечага салодкага. У такія «імгненьні слабасьці» шмат хто выбірае абястлушчаны ёгурт, нізкакалярыйны шакалядны мус або пляшку дыетычнай кока-колы.

Мы кажам сабе, маўляў, нічога страшнага ня здарыцца, бо выбраныя прадукты ня маюць у сабе тлушчу і цукру. Тым часам новыя дасьледаваньні паказваюць, што штучныя заменьнікі цукру зьяўляюцца сапраўднымі ворагамі ў нашай вайне супраць лішняй вагі.

Доктар Чы Чыя, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытуту праблемаў старэньня Дэпартамэнту аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША, правёў дасьледаваньне, якое паказала, што людзі, якія шырока ўжывалі аднолькавую дыету і аднолькавую колькасьць калёрый, сталі больш тоўстымі ў выпадку, калі яны спажывалі штучныя заменьнікі цукру. Адно з магчымых тлумачэньняў палягае на тым, што гэтыя штучныя цукры ўплываюць на абмен рэчываў у арганізьме і выклікаюць большае адкладаньне тлушчу на жываце.

Іншае дасьледаваньне, праведзенае ў інстытуце Вэйцмана ў Ізраілі, паказала, што заменьнікі цукру парушаюць здольнасьць арганізму рэгуляваць ўзровень цукру.

А ў нядаўнім дакладзе дасьледчыкаў з Імпэрскага каледжу ў Лёндане і двух бразыльскіх унівэрсытэтаў сьцьвярджаецца, што дыетычныя напоі ня могуць быць лепшымі для страты вагі, чым іх натуральныя адпаведнікі.

Гэтая інфармацыя павінна прыцягнуць увагу найперш бацькоў дзяцей школьнага ўзросту, бо менавіта яны спажываюць найбольш харчоў і напояў са штучнымі заменьнікамі цукру.

Пра гэта піша брытанская газэта The Guardian.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG