Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 110 гадоў таму забаранілі газэту «Наша доля»


Першы нумар газэты «Наша доля»
Першы нумар газэты «Наша доля»

Падзеі 11 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня

Дата дня

11 студзеня 1907 году рашэньнем віленскага суду было забаронена выданьне газэты «Наша доля». Галоўны рэдактар і выдавец «Нашай долі» Іван Тукеркес быў прыгавораны да турэмнага зьняволеньня на 1 год.

«Наша доля» выдавалася з 1 верасьня 1906 году ў Вільні і стала першай легальнай беларускай газэтай. Праіснавала яна нядоўга — выйшла ўсяго шэсьць нумароў, зь іх чатыры былі канфіскаваныя, сёмы быў зьнішчаны яшчэ ў наборы. Палова накладу друкавалася кірыліцай, а палова — лацінкай.

Таксама ў гэты дзень

1386 — пасольства польскай шляхты падпісала ў Ваўкавыскім замку дамову зь Ягайлам, згодна зь якой ён атрымліваў польскі трон ды жаніўся зь Ядвігай.

У гэты дзень нарадзіліся

1867 — Сьцяпан Рункевіч, беларускі гісторык царквы.

1955 — Аляксандар Ісачоў, беларускі мастак.

1977 — Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.

1983 — Кайса Мякярайнэн, фінская біятляністка

У памяці

1397 — памёр Скіргайла Альгердавіч, вялікі князь літоўскі.

1864 — расстраляны Тытус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году і паплечнік Кастуся Каліноўскага.

1983 — памёр Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ.

Афіша

Лекцыя пра правы чалавека і анархізм

Праваабаронца Наста Лойка ў сваёй лекцыі разгледзіць асноўныя характарыстыкі канцэпцыі правоў чалавека ў супастаўленьні з анархізмам. У прысутных будзе магчымасьць пагаварыць, як правы чалавека і анархізм ужываюцца паміж сабой і наагул ці варта параўноўваць гэтыя паняцьці.

Магілёў, цэнтар «Кола» (зав. Чкалава, 16).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG