Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Анісім хоча стварыць у Стоўпцах краязнаўчы музэй


Алена Анісім
Алена Анісім

Пра гэта яна распавяла ў размове з карэспандэнтам Свабоды.

«Стаўпецкі раён — гэта частка маёй выбарчай акругі. У вёсцы Стары Сьвержань у свой час быў краязнаўчы музэй. Аднак ён ня меў статусу раённага. Пасьля таго, як ініцыятара гэтай справы ня стала, экспанаты неяк разышліся па розных руках. Зноўку іх не сабралі. Таму трэба пачынаць усё спачатку.

Мы стварылі арганізацыйны камітэт і правялі два першыя пасяджэньні. Рыхтуецца трэцяе. Пакуль вырашылі, што музэй трэба разьмясьціць у Стоўпцах. Цяпер спрачаемся наконт ягонай канцэпцыі. Хочам не абмяжоўвацца толькі музэем. Пад адным дахам зь ім думаем адкрыць раённы культурны цэнтар. І празь яго падняць гістарычную важнасьць Стоўпцаў. У раёне ёсьць шмат чаго. Але такой цэльнай карціны пра што, як і калі, пакуль няма.

Адначасова шукаем памяшканьне. Вялікага выбару няма, але тое-сёе можна скарыстаць, напрыклад, будынак канца ХІХ стагодзьдзя. Мясцовая моладзь загарэлася ідэяй. Яна прапануе стварыць скансэн, гэткі этнаграфічны комплекс — музэй пад адкрытым небам.

Я спадзяюся, што неўзабаве Стоўпцы набудуць сваю адметнасьць і знойдуць тую прывабнасьць, якая залучыць туды шматлікіх турыстаў. Ад Менску сюды зусім не далёка, і замежныя турысты маглі б наведваць раённы цэнтар з найбагацейшай гісторыяй».

У канцы мінулага году ў Стоўпцах правялі навукова-практычную канфэрэнцыю «Стаўпеччына: гісторыка-культурная спадчына наднёманскага рэгіёну». На ёй навукоўцы з Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук выказалі думку, што датай узьнікненьня Стоўпцаў можна лічыць 20 чэрвеня 1593 году. Яны ўзьніклі як прыватная маёмасьць Аляксандра Слушкі, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG