Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка змагаюцца з маразамі


Музычныя героі Лявона Вольскага мерзнуць, але працягваюць сьпяваць.

Грышка:

Я, калі быў малады,

Дык любіў быў халады,

А цяпер ужо ня вельмі -

Мо, ня тыя ўжо гады?

Саўка:

Есьлі ўдруг ты малады -

Халады дык не бяды!

Чарка-шкварка - і ўжо жарка.

Не да холаду тады.

Грышка:

Я цяпер немалады,

І нэрвуюць халады.

Не заводзіцца машына,

Безь яе я - нікуды.

Саўка:

Помню, как-та ў маразы

Я выходзіў "на разы".

А сягоньня толькі зьбегаў

Адзін раз у магазін.

Грышка:

Кажуць, будуць халады

Да наступнай серады.

Гэта ўсё прыйшло з Расеі -

Маразы, сьнягі, ільды.

Саўка:

Штобы холад перажыць,

Ты жалеза не ліжы

І на лыжах не катайся,

Лучшэ дома паляжы!

XS
SM
MD
LG