Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак заклікаў дапамагаць пацярпелым ад маразоў


Папа Рымскі Францішак прыцягнуў увагу да становішча бяздомных людзей, якія пакутуюць ад маразоў і абыякавасьці.

Зьвяртаючыся да пілігрымаў, якія сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, зь нядзельнай пропаведзьдзю папа папрасіў маліцца за тых, хто "без прытулку перажывае гэтыя марозныя дні".

Толькі ў Італіі ад халадоў памерлі восем чалавек, у тым ліку адзін, які памёр у склепе незанятага будынка ў Міляне, паблізу ракі Арно ў Флярэнцыі. Францішак зьвярнуўся да Бога "саграваць нашы сэрцы, каб дапамагчы" бяздомным.

Ватыкан распаўсюдзіў сярод бяздомных цёплыя спальныя мяшкі, якія дапамагаюць пры марозе да мінус 20°С. Некаторыя транспартныя сродкі Ватыкана з адкрытымі дзьвярыма былі пакінутыя на ноч за межамі горада-дзяржавы, каб бяздомныя маглі па чарзе заходзіць у аўтамабілі і грэцца там. Некалькі бяздомных спалі пад адкрытым небам ля сьцен Ватыкану.

Таксама важна

У Бабруйску ад маразоў загінуў чалавек, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Магілёўскай абласной управы МНС. Цела загінулага ад абмаражэньня выяўлена 7 студзеня ў 10.18.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG