Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ мае намер пашырыць зону кантролю на ўсю тэрыторыю Данбасу


Новы старшыня Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, фэдэральны міністар эўрапейскіх, інтэграцыйных і замежных спраў Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў пра пляны АБСЭ пашырыць зону кантролю на ўсю тэрыторыю Данбасу.

Ён адзначыў, што «паўнавартаснае» спыненьне агню ў зоне канфлікту павінна стаць асновай для правядзеньня сумленных і свабодных выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей.

Як падкрэсьліў кіраўнік украінскага МЗС Павал Клімкін, неабходна даць назіральнікам місіі АБСЭ «поўны доступ да акупаваных тэрыторыяў Данбасу, да некантралюемых участках мяжы». Таксама Клімкін перакананы, што санкцыі супраць Расеі трэба ўзмацняць, каб дамагчыся выкананьня менскіх пагадненьняў.

Адказваючы на пытаньне журналістаў адносна ўвядзеньня ў гэты рэгіён паліцэйскай місіі АБСЭ, Себасьцьян Курц заклікаў рэалістычна ацэньваць магчымасьці арганізацыі, нагадаўшы пры гэтым, што ў яе склад уваходзіць 57 краін-членаў і падобныя рашэньні прымаюцца сумесна.

Раней у Кіеве заяўлялі, што да правядзеньня мясцовых выбараў у Данбасе ( гэта адна з умоваў менскіх дамоўленасьцяў дзеля ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны) кантроль над участкам украінска-расейскай мяжы часова павінна атрымаць узброеная місія АБСЭ, а на другі дзень пасьля выбараў — украінскія вайскоўцы. Прадстаўнікі сэпаратыстаў выступілі супраць увядзеньня ў Данбас паліцэйскай місіі АБСЭ, прыстрашыўшы ў гэтым выпадку арганізаваць у Данецку і Луганску шматтысячныя пратэсты.

Па выніках двухдзённага візыту ў Данбас Себасьцьян Курц заявіў, што ключавы мэтай для АБСЭ зьяўляецца забесьпячэньне захаваньня рэжыму спыненьня агню ў зоне канфлікту, і гэта залежыць «ня толькі ад АБСЭ, але таксама ад Масквы і Кіева».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG