Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне будуць вырабляць амэрыканскія вінтоўкі M16


Як заявілі прадстаўнікі канцэрна «Укроборонпром», на першых этапах вытворчасьць амэрыканскіх вінтовак плянуецца для ўнутранага рынку.

Дзяржаўны канцэрн «Укроборонпром» абвясьціў, што распачне вытворчасьць ва Ўкраіне амэрыканскай вінтоўкі M16 сумесна з амэрыканскай кампаніяй Aeroscraft.

«У нас ёсьць пілётны праект вытворчасьці вінтовак М16 на тэрыторыі Украіны. Спадзяюся, у вельмі кароткі пэрыяд мы пяройдзем да яго практычнай рэалізацыі — распавёў намесьнік генэральнага дырэктара канцэрна Сяргей Корабаў. — Зараз мы падпісваем усе неабходныя для гэтага дакумэнты».

Aeroscraft у канцы 2016 года года атрымаў ліцэнзію ад урада ЗША на вытворчасьць і стралковага ўзбраеньня і прадаставіць яе «Укроборонпрому». Як заявілі прадстаўнікі канцэрна, на першых этапах вытворчасьць амэрыканскіх вінтовак плянуецца для ўнутранага рынку.

M16 — амэрыканская аўтаматычная вінтоўка калібра 5,56 мм, распрацаваная і прынятая на ўзбраеньне ў 1960-х гадах. Гэта адна з найбольш распаўсюджаных мадэляў стралковай зброі ў сьвеце — было выпушчана больш за 8 мільёнаў асобнікаў. Гэтая вінтоўка знаходзіцца на ўзбраеньні ў амэрыканскай пяхоце. З краін былога СССР яна ёсьць на ўзбраеньні ў Латвіі і Грузіі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG