Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны новы амбасадар Ізраілю ў Беларусі


Israel -- Israel flag, undated
Israel -- Israel flag, undated

У нядзелю, 1 студзеня, было абвешчана імя новага амбасадара Ізраілю ў Менску. На гэтай пасадзе зацьверджаны Алон Шогам — прафэсійны дыплямат, выхадзец з Латвіі, які ведае расейскую мову.

Раней Шогам працаваў кіраўніком консульскага дэпартамэнту МЗС Ізраілю. Вясной 2016 году на працягу месяца Шогам быў у Беларусі і займаў пасаду часовага паверанага ў справах Ізраілю.

У жніўні 2015 году было абвешчана пра рашэньне ўраду Ізраілю закрыць пасольства Ізраілю ў Беларусі. У сакавіку летась было прынята рашэньне захаваць прадстаўніцтва Ізраілю ў Мінску, але было невядома, у якім менавіта фармаце і складзе яно будзе працаваць.

З 26 лістапада 2015 году паміж Ізраілем і Беларусьсю дзейнічае бязьвізавы рэжым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG