Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілы СПА Ўкраіны атрымалі дазвол ураду зьнішчаць без папярэджаньня замежныя вайсковыя самалёты ў зоне АТА


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Кабінэт міністраў Украіны ўдакладніў магчымасьці дзяжурных сіл супрацьпаветранай абароны рэагаваць на парушэньне паветранай прасторы краіны замежнымі вайсковымі самалётамі, у тым ліку і на ўсходзе краіны, дзе адбываецца ваенная апэрацыя.

Адпаведныя зьмены ўрад унёс у сваю пастанову, якая была зацьверджаная ў 2005 годзе і вызначала парадак выкананьня задач сіл супрацьпаветранай абароны ў мірны час.

У прыватнасьці, урад дазволіў сілам супрацьпаветранай абароны выкарыстоўваць зброю без папярэджаньня для зьнішчэньня паветраных судоў узброеных фармаваньняў іншых дзяржаваў, якія парушылі дзяржаўную мяжу Ўкраіны, выкарыстоўваюць зброю або дэсантуюць асабісты склад і баявую тэхніку. Да гэтага ўрадавага рашэньня сілы СПА таксама мелі права зьнішчаць замежныя вайсковыя самалёты, але толькі ў адным выпадку — калі яны выкарыстоўваюць зброю.

Апроч таго без папярэджаньня будуць таксама зьнішчацца бесьпілётныя апараты, якія парушылі дзяржаўную мяжу Ўкраіны ці выкарыстоўваюцца ў паветранай прасторы краіны для зьдзяйсьненьня тэрарыстычнага акту, вядзеньня выведкі і забесьпячэньня сувязі незаконных узброеных фарміраваньняў.

Такія дзеяньні ўрад дазволіў зьдзяйсьняць у паветранай прасторы Украіны, у тым ліку і ў раёне правядзеньня вайсковай апэрацыі.

Загад на адкрыцьцё самалётамі-перахопнікамі папераджальнага агню і агню на зьнішчэньне маюць аддаць міністар абароны, начальнік Генэральнага штаба — галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл, камандуючы паветраных сіл або асобы, якія выконваюць iх абавязкі.

Камандзірам экіпажаў дзяжурных самалётаў-перахопнікаў (верталётаў), караблёў (катэраў), наземных сродкаў супрацьпаветранай абароны нададзена права самастойна адкрываць агонь па паветраных суднах узброеных фармаваньняў іншых дзяржаў, якія парушылі дзяржаўную мяжу Ўкраіны і выкарыстоўваюць зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG