Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праца. 5 хвілін шпацыру. Праца


Хадзьба на працягу пяці хвілін кожную гадзіну можа падняць настрой, перамагчы млявасьць, падвысіць вашу ўважлівасьць і нават пагасіць пачуцьцё голаду.

Гэта вынікае з новага шырокамаштабнага дасьледаваньня, зь якім у газэце New York Times нас знаёміць Грэтчан Рэйналдс.

Новае дасьледаваньне паказала, што частыя, кароткія пешаходныя перапынкі ў працы былі больш эфэктыўныя для паляпшэньні самаадчуваньня, чым адзін доўгі шпацыр да або пасьля працы.

Цяпер зьяўляецца ўсё больш доказаў, што працяглае бесьперапыннае сядзеньне можа мець непажаданыя фізычныя ды эмацыйныя наступствы. Дасьледаваньні паказалі, што нерухомае сядзеньне памяншае прыток крыві да ног, павялічваючы рызыку разьвіцьця атэрасклерозу і назапашваньне небясьпечных бляшак ў артэрыях.

Людзі, якія сядзяць больш за восем ці дзевяць гадзін у дзень (а менавіта так многія з нас апісваюць свой тыповы працоўны дзень) таксама маюць павышаную рызыку разьвіцьця дыябэту, дэпрэсіі і атлусьценьня ў параўнаньні з тымі, хто прахаджваецца часьцей.

У адказ на гэтыя паведамленьні дасьледчыкі і некаторыя мэнэджэры прапанавалі розныя спосабы паляпшэньня сытуацыі, сярод якіх нават завядзеньне бегавых дарожак у офісах. Але такія варыянты часта грувасткія і дарагія, што робіць іх непрактычнымі. Да таго ж, некаторыя экспэрты сьцьвярджаюць, што калі людзі фізычна актыўныя ў офісе, яны могуць пасьля стаць больш стомленымі, сварлівымі і мець падвышанае пачуцьцё голаду, што можа аказаць непажаданы ўплыў на прадукцыйнасьць працы і здароўе ў доўгатэрміновай пэрспэктыве.

І вось праведзенае ва ўнівэрсытэце Каларада дасьледаваньне паказала, што пяціхвілінная хадзьба кожную гадзіну — гэта лепш, чым мэтанакіраваныя 30-хвілінныя шпацыры кожны дзень або некалькі разоў на дзень. Удзельнікі экспэрымэнту паведамілі, што пасьля рэгулярных штогадзінных шпацыраў яны больш шчасьлівыя, менш стомленыя і маюць значна меншую цягу да ежы. Іх пачуцьцё бадзёрасьці таксама мае тэндэнцыю да павелічэньня на працягу дня. І ўсё гэта ў параўнаньні з днямі, калі яны не практыкавалі штогадзінныя пяціхвілінныя шпацыры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG