Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі рэгулятар аштрафаваў ТРК «Шансон» за трансьляцыю песьні пра расейскіх ваенных маракоў


Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня аштрафавала ТАА «Тэлерадыёкампанія «Шансон» на 294 тыс. грыўняў у сувязі з фактам папулярызацыі і прапаганды ваенна-марскіх сіл дзяржавы-агрэсара, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

«Радыёстанцыя» Шансон «атрымала ад Нацыянальнай рады санкцыю - штраф (25% ад ліцэнзійнага збору, 294 тыс. грн, каля 11 тыс. даляраў) за трансьляцыю песьні Дзяніса Майданава «Тихий океан», — напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook член Нацрады Сяргей Касьцінскі ў чацьвер.

Як паведамлялася, у лістападзе Нацрада прызначала пазаплянавую праверку ТРК «Шансон» у сувязі з гэтым фактам.

Нацрада ўжо прызначала пазаплянавую праверку гэтага вяшчальніка ў жніўні 2016 году з падобных прычынаў. У этэры радыёстанцыі была зафіксавана трансьляцыя музычнага твора Арыны Крамер «Сегодня все спокойно», у якім былі наступныя радкі: «Солдат своей страны, ты заслужил награду [...] Я так горжусь тобой, когда мундир ты достаешь, и в дом друзья приходят в августовский праздник. Я счастлива, когда гитару в руки ты берешь, и льются песни русского спецназа...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG