Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кнігі году — у паэткі Насты Кудасавай і празаіка Паўлы Касьцюкевіча


Найлепшыя кнігі 2016 году паводле апытаньня экспэртаў Свабоды.



Кніга паэзіі-2016: «Маё невымаўля» Насты Кудасавай


Трэцяя кніга маладой паэткі з Рагачова адразу пасьля свайго выхаду ў сярэдзіне году займела такі посьпех, што стала зразумела: Наста Кудасава сёлета істотна скарэктуе сьпіс лідэраў айчыннага прыгожага пісьменства.

Наста Кудасава

Наста Кудасава

Так яно і здарылася: «Маё невымаўля» атрымала 74 пункты са 100 магчымых, істотна апярэдзіўшы «Цягнік Чыкага — Токіё» Андрэя Хадановіча (49). Ён на другім радку. Адметнасьць сытуацыі ў тым, што спадар Хадановіч быў рэдактарам кнігі спадарыні Кудасавай.

Трэці радок у нашым рэйтынгу заняла кніга Ўладзімера Някляева
«Толькі вершы» (39).


Усяго ў выніковы сьпіс увайшлі 22 паэтычныя кнігі, якія выбралі 10 нашых экспэртаў. Сёлета мы папрасілі іх, як і ў папярэднія гады, скласьці сваю дзясятку з выдадзенага ў 2016-м, але асобна назваць пяць паэтычных кніг і асобна пяць празаічных. І лічым гэта слушным, бо сапраўды, немагчыма параўноўваць, скажам, вершы Юлі Цімафеевай («Цырк») з прозай Альгерда Бахарэвіча («Бэзавы і чорны»).

Кніга, якую экспэрт ставіў на першы радок свайго сьпісу, атрымлівала 10 пунктаў, на другі — 9, на трэці — 8 і гэтак па сыходнай. Сума пунктаў і вызначыла пераможцу ў паэтычным і празаічным сьпісах.


Як галасавалі нашы экспэрты (паэзія)


Аляксандра Дварэцкая, праект-мэнэджэр Саюзу беларускіх пісьменьнікаў:

1. Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».

2. Андрэй Хадановіч. «Цягнік Чыкага — Токіё». «Логвінаў».

3. Кім Чжун Хо alias Сяргей Прылуцкі. «Патрыятызм для чайнікаў». «Ловінаў».

4. Юля Цімафеева. «Цырк». Выд. Зьміцер Колас.

5. Віктар Жыбуль. «Дзяцел і дупло». «Галіяфы».

Аксана Спрынчан, паэтка, супрацоўніца выдавецтва «Мастацкая літаратура»:

1. Уладзімер Някляеў. «Толькі вершы». «Кнігазбор».

2. Міхась Скобла. «Камізэлька для месяца». «Кнігазбор».

3. Сяргей Украінка. «Дзевяць гранаў». «Кнігазбор».

4. Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».

5. Людка Сільнова. «Горад Мілаград». «Кнігазбор».


Анатоль Івашчанка, паэт, супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў»:

1. Уладзімер Някляеў. «Толькі вершы». «Кнігазбор».

2. Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».

3. Міхась Скобла. «Камізэлька для месяца». «Кнігазбор».

4. Андрэй Хадановіч. «Цягнік Чыкага — Токіё». «Логвінаў».

5. Міхал Бараноўскі. «Volumen. 1». «Кнігазбор».

Валянцін Акудовіч, філёзаф, літаратуразнаўца:

1.Уладзімір Някляеў. «Толькі вершы». «Кнігазбор».

2.Андрэй Хадановіч. «Цягнік Чыкага — Токіё». «Логвінаў».

3. Юля Цімафеева. «Цырк». Выд. Зьміцер Колас.

4. Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».

5. Міхал Бараноўскі. «VOLUMEN. 1». «Кнігазбор».


Вольга Бабкова, загадчыца літаратурнай часткі тэатра імя Я.Купалы:

1. Марыя Вайцяшонак. Тварам да зімы. «Віктар Хурсік».

2. Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».

3.Юля Цімафеева. «Цырк». Выд. Зьміцер Колас.

4. Сабина Брило. «Это буквы». «Кнігазбор».

5.Людка Сільнова. «Горад Мілаград». «Кнігазбор».


Ганна Янкута, літаратурны крытык, перакладчыца:

1. Шарль Бадлер. Выбраныя вершы (пер. Андрэй Хадановіч). Выд. Зьміцер Колас.

2. Юля Цімафеева. «Цырк». Выд. Зьміцер Колас.

3. Віктар Жыбуль. «Дзяцел і дупло». «Галіяфы».

4. Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».

5. «Рыгведа» (пер. Ігар Кулікоў). «Мэдысонт».

Зьміцер Вішнёў, літаратар, дырэктар выдавецтва «Галіяфы»:

1. Віктар Жыбуль. «Дзяцел і дупло». «Галіяфы».

2. Алесь Разанаў. «Галасы тое, што ёсьць, шукаюць». «Логвінаў».

3. Фёдар Ястраб. «Жыцьцё, як час сарванай ружы». 3 том. «Галіяфы».

4. Андрэй Хадановіч. «Цягнік Чыкага — Токіё». «Логвінаў».

5. Ганна Галавіна. «Яблык Зямля». «Галіяфы».

Марына Весялуха, літаратурны крытык, супрацоўніца газэты «Звязда»:

1. Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».

2. Віктар Жыбуль. «Дзяцел і дупло». «Галіяфы».

3. Міхась Скобла. «Камізэлька для месяца». «Кнігазбор».

4. Яўгенія Янішчыц. Збор твораў. 1 том. «Беларуская навука».

5. Тацяна Сівец. «Разьняволенасьць». «Звязда».


Настасься Карнацкая, супрацоўніца кнігарні «Кніжная шафа»:

1. Анатоль Сыс. «Берагі майго юнацтва». «Галіяфы».

2. Уладзімер Някляеў. «Толькі вершы». «Кнігазбор».

3. Андрэй Хадановіч. «Цягнік Чыкага — Токіё». «Логвінаў».

4. Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».

5. Георгі Ліхтаровіч. «Ліхтарыкі». Выд. Зьміцер Колас.


Павал Касьцюкевіч, літаратар, арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў»:

1. Кім Чжун Хо alias Сяргей Прылуцкі. «Патрыятызм для чайнікаў». «Ловінаў».

2. Андрэй Хадановіч. «Цягнік Чыкага — Токіё». «Логвінаў».

3. Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».

4. Майсей Кульбак. «Вечна». «Шах-плюс».

5. Міхась Скобла. «Камізэлька для месяца». «Кнігазбор».


Кніга прозы-2016: «Плян Бабарозы» Паўла Касьцюкевіча

Павал Касьцюкевіч

Павал Касьцюкевіч



Выніковы сьпіс прозы мае 25 намінантаў. Абсалютнае лідэрства ў ім рамана Паўла Касьцюкевіча «Плян Бабарозы» (54 пункты са 100) таксама не зьдзівіла. Першы ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця сваёй новай кнігай засьведчыў слушнасьць рашэньня журы прэміі пяць гадоў таму адносна ягонага дэбютнага празаічнага зборніку. Але тут мусім прызнацца ў невялікай правакацыі. Запрасіўшы Паўла да складаньня празаічнага рэйтынгу, мы тым самым пазбавілі ягоную кнігу колькіх дадатковых пунктаў, бо ня мог жа ён сам сябе называць, а іншы экспэрт верагодна не абмінуў бы ўвагай «Бабарозу». Але гэтая мінусоўка толькі дадала пазыцыі аўтара дадатковай трываласьці.

«Возера радасьці» Віктара Марціновіча і «Бэзавы і чорны» Альгерда Бахарэвіча набралі аднолькавую колькасьць пунктаў — 38. Такім чынам, на другім радку рэйтынгу апынуліся адразу дзьве кнігі.

Трэці радок (31 пункт) у дэбютанта Ўладзімера Садоўскага з электроннай кнігай «1813». З чым яго шчыра віншуем.


Як галасавалі нашы экспэрты (проза)

Аляксандра Дварэцкая, праект-мэнэджэр Саюзу беларускіх пісьменьнікаў:

1. Уладзімер Садоўскі. «1813». «Янушкевіч» (электронная кніга).

2. Павал Касьцюкевіч. «Плян Бабарозы». «Галіяфы».

3. Віктар Марціновіч. «Возера радасьці». «Кнігазбор».

4. Аляксей Талстоў. «Апоўначы на сіалімскім мосьце». «Пяршак» (электронная кніга).

5. Альгерд Бахарэвіч. «Бэзавы і чорны». Выд. Зьміцер Колас.


Аксана Спрынчан, паэтка, супрацоўніца выдавецтва «Мастацкая літаратура»:

1. Валеры Гапееў. «Ноч цмока». «Галіяфы».

2. Альжбэта Кеда. «Пра тое, што люблю». «Кнігазбор».

3. Сяргей Астравец. «Саргасава мора». «Кнігазбор».

4. Сяргей Ваганаў. «Мосьцік над вечнасьцю». «Інбелкульт».

5. Паліна Качаткова. «Гняздо-2». «Галіяфы».


Анатоль Івашчанка, паэт, супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў»:

1. Андрусь Горват. «Радзіва „Прудок“». «Медысонт».

2. Віктар Марціновіч. Возера радасьці. «Кнігазбор».

3. Валеры Гапееў. Ноч Цмока. «Галіяфы».

4. Зьміцер Бартосік. «Быў у пана верабейка гаварушчы...». Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.

5. Павал Касьцюкевіч. «Плян Бабарозы». «Логвінаў».


Валянцін Акудовіч, філёзаф, літаратуразнаўца:

1. Павал Касьцюкевіч. Плян Бабарозы. «Логвінаў».

2. Альгерд Бахарэвіч. «Бэзавы і чорны». Выд. Зьміцер Колас.

3. Зьміцер Бартосік. «Быў у пана верабейка гаварушчы...» Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.

4. Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата». «Янушкевіч».

5. Кірыл Стаселька. «Marginalis». «Янушкевіч» (электронная кніга).


Вольга Бабкова, загадчыца літаратурнай часткі тэатра імя Я.Купалы:

1. Андрусь Горват. «Радзіва „Прудок“». «Мэдысонт».

2. Павал Касьцюкевіч. «Плян Бабарозы». «Логвінаў».

3. Віктар Марціновіч. «Возера радасьці». «Кнігазбор».

4. Андрэй Масквін. «Беларускі тэатар 1920-30-х: адабраная памяць» (пер. Марыя Пушкіна). «Логвінаў».

5. Альвідас Шляпікас. «Бог дажджу» (пер. Сюзана Паўкштэла).

«Логвінаў».

Ганна Янкута, літаратурны крытык, перакладчыца:

1. Павал Касьцюкевіч. «Плян Бабарозы». «Логвінаў».

2. Малгажата Шэйнэрт. «Насыпаць горы» (пер. Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч). «Логвінаў».

3. Альгерд Бахарэвіч. «Бэзавы і чорны». Выд. Зьміцер Колас.

4. Сяргей Харэўскі. «Асмалоўка: дамы і мары». «Кнігазбор».

5. Уладзімер Садоўскі. 1813. «Янушкевіч» (электронная кніга).


Зьміцер Вішнёў, літаратар, дырэктар выдавецтва «Галіяфы»:

1. Сяргей Пляскач. «Шоў працягваецца». «Галіяфы».

2. Альгерд Бахарэвіч. «Бэзавы і чорны». Выд. Зьміцер Колас.

3. Валеры Гапееў. «Ноч цмока». «Галіяфы».

4. Міхась Скобла. «Саркафагі страху». «Кнігазбор».

5. Паліна Качаткова. «Гняздо-2». «Галіяфы».


Марына Весялуха, літаратурны крытык, супрацоўніца газэты «Звязда»:

1. Павал Касьцюкевіч. «Плян Бабарозы». «Логвінаў».

2. Андрэй Лазар. «Таварыства кнігалюбаў». «Рэгістр».

3. Уладзімер Садоўскі. «1813». «Янушкевіч» (электронная кніга).

4. Алесь Наўроцкі. Выбраныя творы. «Беларуская навука».

5. Адам Глобус. «Зваротная пэрспэктыва». «Харвест».


Настасься Карнацкая, супрацоўніца кнігарні «Кніжная шафа»:

1. Кірыл Стаселька. «Marginalis». «Янушкевіч» (электронная кніга).

2. Сяргей Календа. «Падарожжа на край ложка». «Kniharnia.by» (электронная кніга).

3. Ксенія Шталенкова. «Адваротны бок люстра». «Мастацкая літаратура».

4. Уладзімер Садоўскі. «1813». «Янушкевіч» (электронная кніга).

5. Віктар Марціновіч. «Возера радасьці». «Кнігазбор».


Павал Касьцюкевіч, літаратар, арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў»:


1.Аляксей Талстоў. «Апоўначы на сіалімскім мосьце». «Пяршак» (электронная кніга).

2. Астравец Сяргей. «Саргасава мора». «Кнігазбор».

3. Качаткова Паліна. «Гняздо-2». «Галіяфы».

4. Віктар Марціновіч. «Возера радасьці». «Кнігазбор».

5. Альгерд Бахарэвіч. «Бэзавы і чорны». Выд. Зьміцер Колас.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG