Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень заснаваньня Беларускага тэатральнага інстытуту


Беларуская акадэмія мастацтваў, архіўнае фота
Беларуская акадэмія мастацтваў, архіўнае фота

Дата дня

22 сьнежня 1945 году ў Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут. У 1993 годзе ён быў рэфармаваны ў Беларускую акадэмію мастацтваў.

Таксама ў гэты дзень

1264 — падпісаная мірная і гандлёвая дамова Полацку з Рыгай ды Інфлянцкім ордэнам

1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду.

1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні

1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікаляе Чаўшэску. Сам ён быў неўзабаве расстраляны разам з жонкай.

1990 — Лех Валэнса заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы.

У гэты дзень нарадзіліся

1735 — Ян Мікалай Аскерка, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

1858 — Джакама Пучыні, італьянскі кампазытар

1922 — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца

1928 — Марат Батвіньнік, беларускі гісторык

1984 — Скарлет Ёхансан, амэрыканская кінаакторка і сьпявачка

У памяці

1937 — у вязьніцы НКВД у Алма-Аце быў расстраляны беларускі рымска-каталіцкі сьвятар і грамадзкі дзяяч Янка Вярсоцкі.

2014 — памёр Джо Кокер, ангельскі блюзавы і блюз-рокавы сьпявак

Афіша

Барная гульня Аўdzienцыя


Арганізатары музычна-мастацкай гульні Аўdzienцыя лічаць яе першым паб-квізам зь беларускім зьместам. Віктарына складаецца з 7 тэматычных тураў, каб адказаць на якія, забаронена карыстацца інтэрнэтам, а рэкамэндуецца карыстацца мозгам.

Менск, кавярня Ynot (вул. Ціміразева, 46).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход: 5 рублёў.

Прэзэнтацыя кнігі пра беларускі тэатар у міжваенны час

Кніга Андрэя Масквіна «Беларускі тэатар 1920-30-х: адабраная памяць» прысьвечаная станаўленьню беларускага прафэсійнага тэатру ў 1920-я гады, а таксама паказвае працэс рэпрэсіяў 1930-х, ахвярамі якіх стала вялікая колькасьць дзеячоў беларускага тэатру.

Менск, Кнігарня ЛогвінаЎ (пр. Незалежнасьці, 37а).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG