Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Васіля Дружчыца і Сьцяпана Некрашэвіча


Сьцяпан Некрашэвіч
Сьцяпан Некрашэвіч

Дата дня

20 сьнежня 1937 году ў Менску органы НКВД расстралялі гісторыка Васіля Дружчыца і мовазнаўцу Сьцяпана Некрашэвіча.

Таксама ў гэты дзень

1569 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Суражу гарадзкі герб.

1812 – падчас вайны з войскам Напалеона расейская армія заняла Горадню.

1879 — Томас Эдысан правёў дэманстрацыю працы лямпы напальваньня.

1924 — у Латвіі ўтварылася культурна-асьветнае таварыства «Беларуская хата».

1927 — упершыню ў гісторыі прысвоенае званьне народнага артыста Беларусі. Атрымаў яго драматург, актор і рэжысэр Уладзіслаў Галубок. У 1937-м Галубок быў закатаваны ў засьценках НКВД.

Уладзіслаў Галубок
Уладзіслаў Галубок

У гэты дзень нарадзіліся

1840 — Казімер Альхімовіч, мастак, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.

1860 — філёляг і этнограф, акадэмік Яўхім Карскі.

Яўхім Карскі
Яўхім Карскі

1890 — гісторык Язэп Ядкоўскі, які стварыў Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй.

1910 — Вітаўт Тумаш, лекар, скарыназнаўца, беларускі дзяяч міжваеннай пары ў Вільні і дыяспары ў ЗША.

У памяці

1968 — памёр Джон Стэйнбэк, амэрыканскі пісьменьнік.

2001 — памёр Леапольд Сэдар Сэнгор, першы прэзыдэнт Сэнэгалу.

Куды варта пайсьці ды за чым сачыць 20 сьнежня

«Сьпеўны сход» у Менску

Праект «Сьпеўны сход», на якім можа засьпяваць кожны чалавек, у 2014 годзе распачалі музыкі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. Ён дапамагае захоўваць і папулярызаваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.

«Сьпеўны сход» 20 сьнежня будзе прысьвечаны 220-годдзю з дня нараджэньня Тамаша Зана і Яна Чачота, удзельнікаў абʼяднаньня Філяматаў.

Менск, Галерэя ТUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны

Канцэрт гуртоў «BisBand» і «INSAЙТ»

У клюбе «Графіці» выступяць маладыя гурты «BisBand» і «INSAЙТ».

Хлопцы з гурту «BisBand» граюць вясёлую музыку, прапарцыйную паляпшэньню настрою слухачоў.

А «INSAЙТ» – гэта сумяшчэньне стыляў і музычныя экспэрымэнты, творчы кампраміс.

Менск, Бар «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіток каштуе 1 рубель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG