Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны заявіў пра намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе. Перадвыбарная праграма палітыка, як сьцьвярджае ён сам, заключаецца ў тым, каб "зрабіць Расею справядлівай і сучаснай".

Апазыцыянэр лічыць, што сапраўдных выбараў у Расеі не было з 1996 году, а яго ўдзел у прэзыдэнцкай гонцы можа прынесьці карысьць "грамадзву, дзяржаве і кожнаму канкрэтнаму чалавеку, у тым ліку тым, хто не падзяляе яго ідэяў".

У перадвыбарнай праграме Навальны заявіў пра неабходнасьць рэфармаваць судовую сыстэму, сыстэму падаткаабкладаньня, аховы здароўя, адукацыі, правесьці дэцэнтралізацыю ўлады, а таксама зьмяніць замежную палітыку краіны. Палітык сьцьвярджае, што ён будзе "змагацца за перамогу".

Аляксей Навальны атрымаў права ўдзельнічаць у выбарах пасьля таго, як Вярхоўны суд Расеі адмяніў вынесены яму прысуд па справе "Кировлеса". Цяпер па гэтай крымінальнай справе праходзіць паўторны судовы разбор.

Сам Навальны раней заяўляў пра сваю ўпэўненасьць у тым, што яму зноў вынесуць абвінаваўчы прысуд, каб пазбавіць выбарчага права.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG