Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў патрабуе ад Менска нэўтральнай пазыцыі ў расейска-ўкраінскім канфлікце


Намесьнік старшыні Вярхоўнай рады Ўкраіны, прадстаўніца Ўкраіны ў менскай трохбаковай кантактнай групе ў справе разьвязаньня сытуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка і амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал
Намесьнік старшыні Вярхоўнай рады Ўкраіны, прадстаўніца Ўкраіны ў менскай трохбаковай кантактнай групе ў справе разьвязаньня сытуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка і амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал

Намесьнік старшыні Вярхоўнай рады Ўкраіны, прадстаўніца Ўкраіны ў менскай трохбаковай кантактнай групе ў справе разьвязаньня сытуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка ў часе сёньняшняй сустрэчы з амбасадарам Беларусі ва Ўкраіне Ігарам Сокалам заявіла пра неабходнасьць прытрымліваньня Беларусьсю нэўтральнай пазыцыі ў расейска-ўкраінскім канфлікце.

«Я адкрыта агучыла выразную пазыцыю ўкраінскай улады: мы чакаем ад Беларусі сапраўды нэўтральнай пазыцыі, без падыгрываньня аднаму з бакоў. У прыватнасьці, Украіна ўспрыняла як „нож у сьпіну“ пазыцыю Беларусі ў часе галасаваньня на трэцім камітэце ААН рэзалюцыі аб парушэньні правоў чалавека ў акупаваным і скрадзеным у Ўкраіны Крыме», — сказала Ірына Герашчанка.

У той жа час, віцэ-сьпікер украінскага парлямэнту падзякавала Беларусі за садзейнічаньне ў стварэньні нэўтральнай пляцоўкі ў Менску для працы трохбаковай кантактнай групы і яе падгруп. «Мы цэнім беларускую гасьціннасьць і часам здаецца, што ў Менску ўкраінскія ўдзельнікі груп праводзяць больш часу, чым у Кіеве», — адзначыла Ірына Герашчанка.

Трэці камітэт Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў на пасяджэньні 15 лістапада падтрымаў рэзалюцыю аб парушэньнях правоў чалавека ў Крыме расейскімі акупацыйнымі ўладамі, разгляд якой ініцыявала Ўкраіна. 23 краіны, сярод якіх Беларусь, Армэнія і Казахстан, галасавалі супраць прыняцьця рэзалюцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG