Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паолё Джэнтылёні прызначаны прэм’ер-міністрам Італіі


Паолё Джэнтылёні
Паолё Джэнтылёні

Міністар замежных справаў Італіі Паолё Джэнтылёні прызначаны новым прэм’ер-міністрам краіны.

Прадстаўнік прэзыдэнта Сэрджа Матарэлі паведаміў, што прэзыдэнт даручыў яму фармаваць новы ўрад пасьля сыходу ў адстаўку Матэо Рэнцы.

Паолё Джэнтылёні, якому 62 гады, заявіў, што ўсьведамляе неабходнасьць тэрміновага фармаваньня новага кабінэту міністраў з мэтай стабілізаваць эканамічнае становішча ў краіне і ўмацаваць рэпутацыю Італіі ў вачах яе саюзьнікаў.

Апазыцыйныя партыі адпрэчваюць магчымасьць удзелу ва ўрадзе нацыянальнага адзінства.

На рэфэрэндуме тыдзень таму большасць выбарнікаў адхілілі праграму канстытуцыйных рэформаў, якую прапаноўваў Матэо Рэнцы, што прывяло да яго адстаўкі.

Дзьве апазыцыйныя партыі, якія выступалі супраць рэформаў — «Паўночная ліга», якая выказваецца за выхад з ЭЗ, і папулісцкі рух «Пяць зорак» — патрабуюць датэрміновых усеагульных выбараў.

Аднак іншыя апазыцыйныя партыі не падзяляюць гэтай пазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG