Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская армія выціснула групоўку «Ісламская дзяржава» да ўскраінаў Пальміры



У Пальміры сырыйская ўрадавая армія выціснула на ўскраіны гораду сілы экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Пра гэта паведамляе Сырыйскі цэнтар маніторынгу выкананьня правоў чалавека.

Расейскае міністэрства абароны заявіла, што падчас апэрацыі былі забітыя больш за 300 сяброў групоўкі. За ноч расейская авіяцыя нанесла па ісламістах 64 авіяўдары, падкрэсьлілі ў ведамстве.

Пра новы наступ джыхадыстаў на Пальміру паведамлялася 8 сьнежня. У сакавіку сёлета горад быў адбіты ў «Ісламскай дзяржавы» урадавай арміяй пры падтрыманьні расейскай авіяцыі. За 9 месяцаў, падчас якіх Пальміра была занятая групоўкай, джыхадысты разбурылі мноства вядомых помнікаў антычнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG