Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры папярэджвае пра небясьпеку «аўтарытарнага папулізму» у краінах АБСЭ


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры папярэдзіў пра «небясьпеку аўтарытарнага папулізму» і адступленьня ад асноўных правоў чалавека.

Выступаючы ў чацьвер у Гамбургу на двухдзённай сустрэчы міністраў замежных спраў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), Кэры гаварыў пра праявы аўтарытарных тэндэнцый у кіраўніцтве шэрагу краінаў і пра рост карупцыі.

Акрамя таго, дзяржсакратар ЗША зрабіў асобны акцэнт на спробах распаўсюджваць ілжывую інфармацыю праз новыя мэдыя-плятформы.

Кэры заклікаў таксама разблякаваць «тупіковую сытуацыю» на ўсходзе Ўкраіны, дзе ахвярамі ўзброенага канфлікту сталі ўжо каля 10 тысяч чалавек. Палітык зноў заклікаў да поўнага выкананьня Менскіх пагадненьняў 2015 года аб мірным урэгуляваньні ў Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG