Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чакаем аплаты», — расейскі віцэ-прэм’ер заявіў, што Беларусь недаплаціла за газ


У Расеі ідуць абмеркаваньні прапановы Беларусі ў аплаце паставак за расейскі газ, перадае агенцтва «РИА Новости» заяву расейскага віцэ-прэм’ера Аркадзія Дварковіча.

«Накіравалі. Абмяркоўваем, — сказаў ён пра беларускую прапанову выплаты газавай запазычанасьці. — Чакаем аплаты».

У другой палове 2016 году Расея, спасылаючыся на невыкананьне Беларусьсю абавязаньняў у пастаўках нафтапрадуктаў і запазычанасьць за газ, рэзка скараціла пастаўкі нафты на Мазырскі і Наваполацкі НПЗ, што адбілася на абʼемах экспарту беларускіх нафтапрадуктаў.

Беларускія НПЗ працуюць на палову магутнасьці

Беларускі і расейскі бакі спрачаюцца пра вяртаньне Беларусьсю 281 мільёна даляраў за расейскі газ (Беларусь прызнала запазычанасьць і абяцала вярнуць грошы да 20 кастрычніка), вяртаньне ранейшых аб’ёмаў паставак расейскай нафты ў Беларусь (сёлета абʼём на трэці квартал быў зьніжаны на 2,25 мільёна тон параўнальна зь першапачатковым плянам) і падвышэньне беларускага тарыфу на транспартаваньне расейскай нафты (Беларусь мае намер павялічыць тарыф на транзыт нафты на 20,5%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG