Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане разьбіўся пасажырскі самалёт


\
\

Пасажырскі самалёт ATR-42 авіякампаніі Pakistan International Airlines (PIA), які выконваў унутраны рэйс з гораду Чытрал на поўначы краіны ў Ісламабад, пацярпеў крушэньне каля гораду Хавэліян, паведамляюць мясцовыя СМІ. Аб крушэньні ляйнэра таксама паведамляе агенцтва Ройтэрз са спасылкай на прадстаўніка мясцовай паліцыі.

Раней паведамлялася, што самалёт зьнік з радараў адразу пасьля ўзьлёту. Тэлеканал Geo TV са спасылкай на прадстаўніка пакістанскага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі паведамляе, што пілёт самалёта падаваў сыгнал бедзтва незадоўга да таго, як ляйнэр зьнік з радараў.

Паводле дадзеных Франс Прэс, на борце самалёта знаходзілася 37 пасажыраў, а таксама члены экіпажу. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, на борце было 47 пасажыраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG