Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі палкоўнік, які загінуў у Алепа, мог раней ваяваць і ў Дэбальцаве ва Ўкраіне


Як падаюць расейскія СМІ, у прыватнасьці, сайт newsru.com сьпіс загінуўшых у Сырыі расейскіх вайскоўцаў папоўніў палкоўнік Руслан Галіцкі, які знаходзіўся ў гэтай краіне ў якасьці вайсковага дарадцы РФ.

Пра яго сьмерць ад раненьняў, атрыманых у выніку абстрэлу баевікамі аднаго з жылых кварталаў у горадзе Алепа, 7 сьнежня паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.

Калі менавіта афіцэр быў цяжка паранены і калі памёр, у ведамстве не ўдакладнілі. Прызнаныя страты Мінабароны РФ у Сырыі склалі 24 чалавекі за 14 месяцаў ваеннай апэрацыі

Палкоўнік пасьмяротна прадстаўлены да высокай дзяржаўнай узнагароды. Пра гэта таксама паведамілі ў Мінабароны.

Паводле дадзеных агенцтва «Аригус», Галіцкі памёр 5 сьнежня ў шпіталі Масквы, не прыходзячы ў прытомнасьць. У публікацыі паведамляецца, што гаворка ідзе пра палкоўніка Руслана Галіцкага, які служыў у Бураціі камандзірам пятай гвардзейскай асобнай танкавай брыгады.

Сайт «Фонтанка» паведамляе са спасылкай на адкрытыя крыніцы, што Галіцкі яшчэ ў верасьні 2016 году камандаваў гэтай брыгадай, пра якую расейскія і ўкраінскія СМІ пісалі ў 2015 годзе ў сувязі з выяўленым удзелам бурацкіх танкістаў у баях за Дэбальцава на ўсходзе Ўкраіны.

У Бураціі Галіцкі адслужыў менш за год, аднак пасьпеў паказаць прафэсіяналізм у вучэньнях «Селенгі-2016». Ва Ўлан-Удэ у Галіцкага засталася сям’я. Цяпер у ягонай частцы зьбіраюць грошы на яго пахаваньне.

Пра гэта інфармуе newsru.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG