Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўзбэкістане перамог Шаўкат Мірзіёеў


Шаўкат Мірзіёеў
Шаўкат Мірзіёеў

Выканаўца абавязкаў кіраўніка Ўзбэкістану Шаўкат Мірзіёеў перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Цэнтральную выбарчую камісію.

Пазачарговыя выбары прэзыдэнта Ўзбэкістану прайшлі 4 сьнежня і былі прызнаныя адбыўшыміся.

Кіраўнік місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ па назіраньні за выбарамі прэзыдэнта рэспублікі Петэр Тэйлер заявіў, што выбары ва Ўзбэкістане былі добра арганізаваныя, але на іх «не было духу спаборніцтва».

«ЦВК правёў добрую арганізацыйную працу, але ўзровень канкурэнцыі мог быць вышэй, у прыватнасьці, не было актыўных дэбатаў падчас кампаніі кандыдатаў», — заявіў Тэйлер на прэс-канфэрэнцыі.

Таксама, паводле яго, былі зафіксаваныя «сурʼёзныя парушэньні ў дзень выбараў, уключаючы прыкметы ўкіду выбарчых бюлетэняў і шырока распаўсюджанага галасаваньня па даверанасьці». Ён дадаў, што таксама былі зафіксаваныя выпадкі «сямейнага галасаваньня» (выпадкі галасаваньня выбаршчыка за ўсіх членаў сямʼі), нягледзячы на тое, што гэтай практыцы на выбарах афіцыйна быў абвешчаны байкот.

У той жа час кіраўнік місіі СНД на выбарах Сяргей Лебедзеў заявіў, што «шэрагу замежных краін варта павучыцца ва Ўзбэкістана, як арганізоўваць і праводзіць выбары».

Папярэдні прэзыдэнт краіны Іслам Карымаў памёр 2 верасьня. Мірзіёеў выконваў яго абавязкі, а да гэтага быў прэмʼер-міністрам Узбэкістану. Ён абяцаў працягнуць ранейшы курс ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG