Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік менскага БРСМ узначаліў «Кінавідэапракат»


Юры Чачукевіч
Юры Чачукевіч

На месца Васіля Коктыша, які ўзначальваў «Кінавідэапракат» Менгарвыканкаму цягам 20 гадоў, 1 сьнежня прыйшоў былы першы сакратар менскага гаркаму БРСМ Юры Чачукевіч, паведамляе minsknews.by.

Да прызначэньня 34-гадовы Чачукевіч ня меў досьведу ў кінапракаце. Раней ён працаваў на розных пасадах у БРСМ, быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету.

У 2015 годзе ў інтэрвію СТВ Чачукевіч сярод іншага заяўляў, што БРСМ хоча ўплываць на выбар, які моладзь зробіць на прэзыдэнцкіх выбарах, і распавядаў, што актывісты БРСМ сабрала тысячы подпісаў у падтрымку Лукашэнкі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты, анансаваў вылучэньне актывістаў БРСМ назіральнікамі на выбарах. А ў інтэрвію «Вячэрняму Мінску» ён казаў, што хацеў бы ўзначаліць футбольны клюб.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG