Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: сілы Асада адбілі ў паўстанцаў 60% тэрыторыі Алепа


Алепа, 2 сьнежня.
Алепа, 2 сьнежня.

Сырыйскія ўрадавыя войскі за апошнія тры тыдні ўзялі пад кантроль каля 60 працэнтаў тэрыторыі гораду Алепа, якая раней была пад кантролем узброенай апазыцыі.

Сырыйскія ўрадавыя войскі за апошнія тры тыдні ўзялі пад кантроль каля 60 працэнтаў тэрыторыі гораду Алепа, якая раней была пад кантролем узброенай апазыцыі. Пра гэта ў суботу паведаміў Сырыйскі цэнтар маніторынгу парушэньняў правоў чалавека.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у пятніцу сілы прэзыдэнта Сырыі Башара Асада выбілі паўстанцаў з квартала Тарык аль-Баб, атрымаўшы доступ да дарогі, якая злучае заходнія раёны з аэрапортам. На гэтым тыдні ўрадавыя сілы занялі адразу некалькіх буйных раёнаў горада.

На працягу грамадзянскай вайны ў Сырыі горад Алепа быў падзелены на зоны: захад, заняты урадавай арміяй, і ўсход пад кантролем сырыйскай апазыцыі. Поўны кантроль над другім па велічыні сырыйскім горадам — адна з ключавых мэтаў прэзыдэнта Асада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG