Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ паведаміла пра кібэратаку на расейскую фінансавую сыстэму


Фэдэральная служба бясьпекі Расеі (ФСБ) заявіла, што неназваныя «замежныя спэцслужбы» рыхтавалі кібэратаку з мэтай дэстабілізаваць расейскую фінансавую сыстэму і разладзіць працу банкаў.

У прэс-службе ведамства сьцьвярджаюць, што атака павінна была пачацца 5 сьнежня, а сэрвэры для яе правядзеньня разьмешчаны ў Нідэрляндах і належаць ўкраінскай хостынгавай кампаніі BlazingFast.

Кібэратака нібыта павінна была суправаджацца публікацыямі ў сацыяльных сетках і СМС-паведамленьнямі аб адклiканьнi ліцэнзій у расейскіх банкаў.

Напярэдадні выданьне «Коммерсантъ» паведаміла, што неназваны расейскі банк страціў 100 мільёнаў рублёў у выніку хакерскай атакі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG