Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея страціла сувязь са сваім грузавым касьмічным караблём


Пры палёце касьмічнага грузавога карабля «Прагрэс» да Міжнароднай касьмічнай станцыі адбыўся збой. Аб гэтым паведамляецца на сайце «Роскосмоса».

Прыкладна праз шэсьць хвілін пасьля старту з касмадрому «Байканур» транспартны грузавы карабель перастаў перадаваць на зямлю дадзеныя пра стан сваіх сыстэм. Непаладка адбылася на этапе працы рухавіка трэцяй ступені. Спэцыялісты «Роскосмаса» высьвятляюць сытуацыю, гаворыцца ў Твітэры ведамства.

У апошні раз «Прагрэс» быў страчаны ў красавіку 2015 году. Тады «Роскосмас» назваў прычынай непаладкі пашкоджаньне, атрыманае пры няштатным аддзяленьні ад трэцяй ступені. Шкоду ацанілі ў пяць мільярдаў рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG