Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін зацьвердзіў канцэпцыю расейскай вонкавай палітыкі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зацьвердзіў новую канцэпцыю зьнешняй палітыкі Расейскай Фэдэрацыі. Тэкст указу, падпісанага напярэдадні, і тэкст самой канцэпцыі разьмешчаныя на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

У якасьці мэтаў расейскай вонкавай палітыкі, акрамя забесьпячэньня бясьпекі і эканамічнага разьвіцьця краіны, у канцэпцыі названа фарміраваньне «адносін добрасуседзтва з сумежнымі дзяржавамі» і «садзейнічаньне ліквідацыі ачагоў канфліктаў на іх тэрыторыі», а таксама «абарона правоў і законных інтарэсаў расейскіх грамадзян і суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой». У канцэпцыі гаворыцца пра «прыярытэт міжнароднага права» і неабходнасьць умацоўваць ролю ААН. Дакумэнт зыходзіць са зьмяншэньня ролі «глябальнага Захаду» ў сусьветных справах.

Адносіны з Украінай у канцэпцыі прапануецца будаваць «на аснове ўзаемапавагі пры захаваньні сваіх нацыянальных інтарэсаў». Пра анэксаваны Крым і канфлікт у Данецкай і Луганскай абласьцях у дакумэнце не гаворыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG