Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янка Маўзэр засьпяваў па-ўкраінску. Аўдыё


Беларускі сьпявак Янка Маўзэр, архіўнае фота

Беларускі сьпявак Янка Маўзэр, архіўнае фота

Беларускі сьпявак Янка Маўзэр, які цяпер жыве з жонкай ва Ўкраіне, выдаў на Youtube украінамоўную песьню «Будь зі мною» са сваім праектам «МАМА». У запісе бралі ўдзел музыкі з украінскіх гуртоў «Тартак» і «ВІА Гра».

Як гаворыцца ў апісаньні на Youtube, гэта фактычна пераклад беларускай песьні гурту «Будзь злой». Песьня рабілася з прыцэлам на ўкраінскія радыёстанцыі — і яна ўжо гучыць на ўсіх дзяржаўных радыё Ўкраіны, на «Країне FM», радыё «Промінь», праз тыдзень мусіць зьявіцца на «АвтоРадіо».

Раней праект «МАМА», што ўтварыўся пасьля распаду гурту Mauzer (раней — «Таварыш Маўзэр», пераможцы «Басовішча-2005»), прадставіў толькі тры песьні: «Вам!», «Сеяць вецер» і «Будзь злой». На адну зь іх прэзэнтаваны відэакліп:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG